Сайт создан на конструкторе www.by.   Создайте и Вы себе сайт бесплатно!

Искусство ревниво: оно требует,

чтобы человек отдавался ему всецело.. 

Микеланджело Буонарроти

Творчыя калектывы

Узорны эстрадны аркестр.

   Сваю творчую дзейнасць узорны аркестр распачаў у 1992 годзе. У стылі біг-бэнда працуе з 2003 года. У 2008 годзе калектыву было прысвоена званне «узорны».

   У склад яго ўдзельнікаў уваходзяць навучэнцы не толькі духавога аддзялення, але і іншых аддзяленняў школы. Дзеці з вялікай зацікаўленасцю і аддачай займаюцца ў гэтым калектыве, у чым вялікая заслуга яго кіраўніка Канапляніка Льва Міхайлавіча.

   Аркестр выконвае творы рознай ступені складанасці і жанравай накіраванасці. Яго рэпертуар уключае ў сябе папулярную эстрадную, джазавую, вакальна-інструментальную музыку, эстрадныя і джазавыя апрацоўкі народнай музыкі і класічных твораў. Узорны эстрадны аркестр – пастаянны ўдзельнік і лаўрэат Міжнароднага фестывалю-конкурсу джазавай і эстраднай музыкі «JAZZ-TIME» у г. Салігорску (2008 год – Гран-пры, 2010 год – Дыплом I ступені, 2012 год – Гран Дыплом II ступені, 2016 год - Дыплом III ступені, 2018 год - Дыплом I ступені).

   У 2009 годзе на I адкрытым абласным свяце-конкурсе эстрадна-джазавай музыкі "Пружанскі блюз" калектыў быў удастоены найвышэйшай узнагароды - звання Лаўрэата.
Сярод творчых дасягненняў аркестра – удзел у фестывалі народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй” (2010 год – Гран-пры, 2016 год – Дыплом III ступені, 2018 год – Дыплом I ступені).
БІГ-БЭНД з'яўляецца лаўрэатам і ўладальнікам трох Дыпломаў I ступені
 адкрытага фестывалю-конкурсу «Свята саксафона» ў г. Маладзечне (2013, 2015, 2017 гады). Адно з апошніх дасягненняў калектыву – гэта ўдзел узорнага эстраднага аркестра на I Міжнародным фестывалі-конкурсе эстраднай і джазавай музыкі «Брэнд-нью Джаз 2019», які праходзіў у горадзе Баранавічы ў красавіку. Выступленне калектыву было адзначана членамі журы Дыпломам III ступені.

   Аркестр знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку, прымае актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах школы, горада, раёна, вобласці, вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, прапагандуючы музычнае мастацтва на Капыльшчыне і за яе межамі.

Народны аркестр народных інструментаў "Капыльскія дудары".

 ​Народны аркестр народных інструментаў "Капыльскія дудары" з'яўляецца візітнай карткай Капыльскага раёна. Гэта адзін са старэйшых калектываў Міншчыны, які існуе на Капыльшчыне каля 70-ці гадоў. Калектыў быў створаны ў пачатку 50-х гадоў XX стагоддзя вядомым на той час на ўсю акругу самабытным музыкам Мікалаем Астрэйкам.

   У 1987 годзе аркестру было прысвоена званне "народны аматарскі калектыў" (кір. В.А.Мотуз (1984-2004гг.)). Народны аркестр народных інструментаў "Капыльскія дудары" працуе пры Капыльскай дзіцячай школе мастацтваў з 2001 года. З 2005 года кіруе калектывам Святлана Васільеўна Салавей, таленавіты музыка і арганізатар. Удзельнікамі аркестра з'яўляюцца настаўнікі школы. Асноўны напрамак дзейнасці - прапаганда беларускай нацыянальнай музычнай культуры і беларускіх народных духавых інструментаў.

    Самабытнасць і непаўторнасць гэтага калектыву заўсёды прыцягвала вядомых беларускіх кампазітараў, якія складалі свае творы менавіта для яго складу. У рэпертуары ёсць творы І. Кузняцова, В. Войціка, В. Кур'яна і іншыя. Рэпертуар аркестра ўключае апрацоўкі народнай музыкі, творы, заснаваныя на старажытнай беларускай музыцы, творы сучасных аўтараў, акампанементы да народных і аўтарскіх вакальных твораў. Асаблівая ўвага надаецца тэме Капыльскага краю, яго легендам і гісторыі.

    Калектыў - неаднаразовы лаўрэат фестывалю народнай творчасці Мінскай вобласці "Напеў зямлі маёй" у ​​г. Мар'іна горка (2006 год - Дыплом II ступені, 2007 год - Дыплом III ступені, 2014 год - Дыплом II ступені). Удзельнік міжнародных фестываляў народнай творчасці ў Прыбалтыцы, Расіі, Украіне, Славакіі, Італіі, Фінляндыі. За гады сваёй творчай дзейнасці аркестр быў удзельнікам шматлікіх аглядаў, конкурсаў, фестываляў, неаднаразова быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі і Дыпломамі.

    «Капыльскія дудары» прымаюць удзел у канцэртных праграмах школы, актыўна ўдзельнічаюць у канцэртах і святочных мерапрыемствах, якія ладзяцца ў горадзе і раёне, праводзяць уласныя канцэрты ў раённым цэнтры культуры, на тэрыторыі Капыльскага раёна і за яго межамі.



Пожаловаться на сайт